Спадчына: Сёмачкін Уладзімір Ільіч
Чацвер, 28 Жнівень 2025 09:40
25 красавіка 2024 г. — 85 гадоў з дня нараджэння Уладзіміра Ільіча Сёмачкіна (1939), грамадскага дзеяча, Ганаровага грамадзяніна г. Брэста
Уладзімір Ільіч Сёмачкін нарадзіўся 25 красавіка 1939 г. у г. Арле ў сям’і палітрука Ільі Ягоравіча Сёмачкіна (1907–1941). У верасні 1939 г. 125-ы стралковы полк, у якім служыў бацька, быў пераведзены ў Брэсцкую крэпасць. З першых хвілін Вялікай Айчыннай вайны Сёмачкіны разам з іншымі жыхарамі крэпасці трапілі пад агонь.